НОВИНИ
РЕГІОНИ
АР Крим
Вінниця
Волинь
Дніпропетровськ
Донецьк
Закарпаття
Запоріжжя
Івано-Франківськ
Київська обл.
Кіровоград
Луганськ
Львів
Миколаїв
Одеса
Полтава
Рівне
Суми
Тернопіль
Харкiв
Херсон
Хмельницький
Черкаси
Чернівці
Чернігів
м. Cевастополь
м. Київ
Світ
Білорусь
КАТЕГОРІЇ
всі теми
Новини Cтудреспубліки
Новини НДЛМ
Новини ВМГО
Аналітика
 
03-02-2015 / Аналітика /  Білорусь

«Чацвёрты сектар»

«Четвертий сектор» (укр)
«Четвёртый сектор» (рус)

Эксперт Студрэспубліцы, філосаф Сяргей Дацюк ў сваім блогу на «Украінскай праўдзе» з т.зв. «трэцяга сектара » выводзіць новы тып самаарганізаваных, сеткавых суполак, які называе «чацвёртым сектарам». Як характэрнага прадстаўніка пэўных рухаў ён кваліфікуе Студрэспубліку. Такім чынам, якая роля «чацвёртага сектара» ў гісторыі сучаснай Украіны.
 
Калі ва ўсіх постсавецкіх краінах затрачваюцца суразмерныя сродкі на інстытуалізацыю грамадзянскай супольнасці, чаму ж ва Украіне рэвалюцыя адбываецца ўжо другі раз, а ў Беларусі яна не адбылася ні разу? Наўрад ці тут прычына толькі ў большай свабодзе слова ва Украіне, у параўнанні з Беларуссю.

Ці робяць «НДАішкі» майданы на гранты?

28 лістапада 2014 года ў Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя «Посткамуністычныя трансфармацыі: пераасэнсаванне праграм дэмакратычнага транзіту». На гэтай канферэнцыі, у прыватнасці, сутыкнуліся два бачанні асноўных умоў ды рухаючых сіл падобных на ўкраінскую рэвалюцый: інстытуцыйнае (у значнай меры, грантавае) і антрапалагічнае (незалежнае, самадзейнаснае). Сутнасць першага бачання — «рэвалюцыю можа зрабіць інстытуцыйная грамадзянская супольнасць на знешнія гранты». Сутнасць другога бачання — «рэвалюцыя — гэта справа ўнутранай самадзейнасці сеткавых грамад».

Першае бачанне ў выглядзе даследавання было прадстаўлена Сюзан Воршак (Susann Worschech), сацыёлагам, дактарантам Еўрапейскага ўніверсітэта Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Нямеччына). Другое бачанне было прапанавана спачатку як крытыка яе пазіцыі мной — я выклаў асноўныя тэзісы свайго артыкула «За кулісамі рэвалюцыі-2014».

Гэта бачанне было таксама падтрымана ў сваім дакладзе Таццянай Вадалажскай, метадолагам, сацыёлагам, кандыдатам сацыялагічных навук (PhD), каардынатарам адукацыйнай праграмы «Лятучы ўніверсітэт», старшым аналітыкам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Першае бачанне ёсць абагульненнем уяўлення заходніх донараў пра тое, што грошы, якія ішлі ад іх на фінансаванне т.зв. «трэцяга сектара», апынуліся эфектыўнымі і спрычынілі рэвалюцыю ва Украіне.

«Трэці сектар» гэта няўрадавыя арганізацыі (Non-Governmental Organization), хоць дакладней іх можна назваць няўрадавымі і некамерцыйнымі арганізацыямі (Non-ProfitOrganization). Трэцім гэты сектар ёсць таму, што ён існуе разам з іншымі двума: уладай ды бізнесам.

Думкі пра эфектыўнасць дзейнасці «трэцяга сектара» ва Украіне прытрымліваецца не толькі заходні грантадаўчы істэблішмент, якому выгадна лічыць, што грошы патрачаныя недарма. Такой думкі так сама прытрымліваецца і расійскі істэблішмент, які ўсяляк пераследуе грантаедскія арганізацыі ў Расіі і лічыць, што заходнія грантадаўцы зрабілі ці, па меншай меры, стымулявалі рэвалюцыю ва Украіне.

Маё пярэчанне Сюзан было абагульнена Таццянай Вадалажскай у паняцці «чацвёрты сектар». То бок гаворка ідзе пра тое, што ва Украіне напярэдадні рэвалюцыі існавалі самадзейнасныя сеткавыя грамады, якія не інстытуалізаваліся, самаарганізаваліся і фінансаваліся выключна айчынным бізнесам. Таму іх дзейнасць было цяжка адсачыць як дзяржаве, так грантадаўцам, структуры якіх існуюць побач, але нібыта не бачаць сваіх канкурэнтаў.

Такім чынам, «чацвёрты сектар» ёсць ва Украіне, а яго ігнаруюць дзяржава ды заходнія ці расійскія грантадаўцы. Увогуле, гэта добра, што яны яго ігнаруюць. Інакш, ён бы не змог зрабіць тое, што ён зрабіў.

Грантаедства «трэццяга сэктара» і фенамен узнікнення «чацвёртага сектара» ў Украіне

Развітая грамадзянская супольнасць як мэта і адначасова як сродак павінны прынцыпова адрознівацца. Развіццё грамадзянскай супольнасці, безумоўна, прыводзіць да частковай яе інстытуалізацыя (гэта сродак). Але заўсёды павінна заставацца неінстытуалізаваная частка грамадзянскай супольнасці, з пазіцыі якой грамадства наогул атрымоўвае свабоду развіцця (мэта па-над сродкам).

Цэлі інстытуалізаванай часткі грамадзянскай супольнасці не могуць адрознівацца ад цэлей улады, інакш між імі ўзнікне канфлікт, які скончыцца або знішчэннем гэтай часткі грамадзянскай супольнасці, або знішчэннем такой улады. То бок толькі з пазіцыі неінстытуалізаванай часткі грамадзянскай супольнасці можна вольна ставіць цэлі развіцця.

У той жа час, развіццё грамадзянскай супольнасці само па сабе не можа быць мэтай. Толькі ставячы цэлі нейкіх вартасных сэнсаў, можна пабочна атрымаць развіццё грамад, якія іх усталююць. Калі ставіш за мэту ў развіцці структур грамадзянскай супольнасці толькі іх развіццё, тады атрымліваеш спецыфічна развітыя структуры, якія працуюць толькі на чыста фармальныя рэчы і на піяр саміх сябе.

Структуры грамадзянскай супольнасці з часу іх узнікнення на празаходняй грантавай аснове даволі хутка прафесіяналізуюцца па ўсёй тэрыторыі былога СССР. У такой якасці гэтыя структуры пачынаюць выконваць важную функцыю ў краіне — сацыялізацыю маргіналаў, якія па тых ці іншых прычынах не знайшлі сябе ў дзяржаўных ці бізнесовых структурах.

У такой якасці яны вылучаюцца ў «трэці сектар» — няўрадавыя (і небізнесовыя) арганізацыі, то бок інстытуалізуюцца. Людзі ходзяць працаваць у структуры грамадзянскай супольнасці, як на будзь-якую іншую работу. Такія грантавыя структуры грамадзянскай супольнасці нічым не адрозніваюцца ад іншых дзяржаўных арганізацый ці бізнесовых карпарацый.

Менавіта інстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці маюць здатнасць ператварацца ва інфраструктуру. Прычым гэта інфраструктура дзейнічае, калі нават улада (дзяржава) прызнае яе часткова нелегальнай ці змушае да дыскрымінаваных спосабаў існавання (як, напрыклад, у Расіі).

Больш за тое, калі дзяржаўная ўлада бачыць, што гэтыя інстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці вырашаюць нейкія сацыяльныя ці культурныя праблемы, яна ж іх і функцыяналізуе, то бок перадае ім для вырашэння тыя праблемы, якімі сама займацца не хоча. Так функцыяналізаваная ў дзяржаве інфраструктура грамадзянскай супольнасці страчвае свабоду.

У той самы момант, калі структуры грамадзянскай супольнасці ператвараюцца ў выключна грантаедскія арганізацыі, прафесіяналізуюцца, інфраструктурызуюцця, яны страчваюць суб’ектнасць. Нават, калі да гэтых структур належаць дужа рэфлексіўныя людзі, яны вымушаны прымаць правілы гульні, то бок трымаць дулю ў кішэні, але ўсё адно працаваць па такіх правілах, дзе яны не ёсць суб’ектамі.

Інстытуалізаваныя структуры звычайна ёсць прадстаўнічымі (некага прадстаўляюць — інвалідаў, жанчын, дзяцей, фанаў і г.д.), сэрвіснымі (аказваюць прававыя паслугі, адукацыйныя і г.д.) і грантавымі (фінансуюцца цераз гранты на пастаяннай аснове, прычым гэтыя гранты паходзяць звонку краіны-дзяржавы).

Адначасова побач з імі могуць існаваць таксама неінстытуалізаваныя структуры, якія прадстаўляюць самі сябе, то бок там грамадзяне выступаюць як грамадзяне, яны самафінансуюцца ці, па меншай меры, фінансуюцца айчынным бізнесам.

Інстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці (то бок менавіта грантавыя арганізацыі) можна памераць, можна выпрацаваць індэксы такога вымярэння, параўнаць іх. Але неінстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці мераць цяжка, часам наогул немагчыма.

Грамадскія сеткі, клубы, сацыяльныя руху — то бок інстытуцыйна малаарганізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці — могуць быць дужа разгалінаванымі, дужа актыўнымі, дужа трывалымі і здатнымі да доўгатэрміновых стратэгічных дзеянняў. Але гэта ўсё патэнцыйна. У актуальнасці ўсё гэта памераць дужа цяжка.

Калі інстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці будуюцца па дэмакратычных працэдурах (выбарнасць, празрыстасць у сярэдзіне, адкрытасць з вонку і г.д.), то неінстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці, асабліва, калі яны нядаўна створаны, не кіруюцца адной толькі дэмакратычнай нормай, часам бываюць даволі аўтарытарнымі, непразрыстымі, закрытымі.

Абапіраючыся на гэтыя пераасэнсаваныя мной погляды Таццяны Вадалажскай, можна зрабіць выснову, што, у генезісным разуменні, у постсавецкіх краінах самадзейнаснае развіваецца пры ўдзеле інстытуалізаванага. Хоць лічыцца, што ў заходніх краінах у свой час было наадварот: інстытуцыянальнае непасрэдна развівалася з самадзейнаснага.

Іншая логіка стварае іншы лёс. У постсавецкіх краінах з дапамогай заходніх грантадаўцаў укараніліся менавіта інстытуцыйныя структуры грамадзянскай супольнасці, а паралельна ім існавалі самадзейнасныя структуры, якія сталі іх працягам або ўзніклі ў супрацьвагу ім.

Прычым самадзейнасныя структуры выявіліся звязанымі з інстытуцыйнымі працэсамі перацякання адных у другія. То бок выявілась, што самадзейнасныя структуры могуць існаваць ужо незалежна ад інстытуцыйных, і не толькі апанаваць ім, але і аднаўляць іх у выпадку руйнавання разам з іншымі дзяржаўнымі інстытутамі, ад якіх, як гэта ні дзіўна, значна залежаць інстытуалізаваныя структуры грамадзянскай супольнасці.

Так «чацвёрты сектар» узнік як вольны не толькі ад улады ці бізнесу, але і як вольны ад «трэцяга сектара», паколькі трэці ад чацвёртага залежыць, а чацвёрты ад трэцяга — не.

Такім чынам, «чацвёрты сектар» — гэта праява свабоды, гэта праява грамадзянства. Гэта сфера, дзе людзі здымаюць мундзіры, каб адмежавацца ад улады, бізнесу і «трэцяга сектара» і паглядзець на сітуацыю па вялікім рахунку.

«Історыя «чацвёртага сектара»

У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў ва Украіне з’яўляецца крытыка грантаедскіх структур грамадзянскай супольнасці, якія былі ўжо да таго часу значна развітымі.

У канцэптуальным плане гэтая крытыка была аформлена ў аналітычным дакладзе ўкраінскага Агенцтва гуманітарных тэхналогій «Сучасныя фабрыкі думкі» (1998).

У мастацкім плане гэтая крытыка была аформлена ў рамане Яўгеніі Кананенкі «Імітацыя» (2001).

Майдан 2004 года паказаў, што перамога рэвалюцыі, якая затым была бяздарна страчана новай уладай, ёсць заслугай не створаных апазіцыяй ці заходнімі грантадаўцамі інстытуалізаваных структур грамадзянскай супольнасці, а хутка разгорнутых з зародкаў (протаструктур) грамадскіх сетак.

З 2005 года пачынаецца новы перыяд развіцця структур грамадзянскай супольнасці ва Украіне. Ён можа быць пазначаны наступнымі рысамі:

  1. Паслабленне значэння грантавых структур і ўзмацненне значэння альтэрнатыўных структур грамадзянскай супольнасці;
  2. Узмацненне дзейнасці арыентаваных на Расію і фінансаваных ёю структур грамадзянскай супольнасці;
  3. Клубы, сеткавыя структуры і шырокія агульнанацыянальныя рухі становяцца асновай для стварэння «чацвёртага сектара», які з часам пачынае сур’ёзна канкураваць з «трэцім сектарам»;
  4. Гэтыя структуры таксама выходзяць за межы Украіны і становяцца з’явай ужо міжнароднага маштабу (КДКДFoundation For Future (FFF), Студрэспубліка«Блогі «Украінскай праўды» і «Украінскі рэвалюцыйны клуб» вакол выдання «Хвиля»).

У 2005 годзе пачаўся вялікі ўсеўкраінскі сумесны праект створанага ў часы Памаранчавай рэвалюцыі «Украінскага клуба» і нямецкага Фонда Фрыдрыха Наўмана. Гэта быў прынцыпова негрантовий праект, дзе айчынны клуб і заходні фонд былі раўнапраўнымі партнёрамі.

У пачатковых перамовах «Украінскі клуб» выразна абгаварыў наступныя абмежаванні:

  1. Клуб працуе не за гранты, а на ганарарнай аснове, то бок адсутнічаюць папярэднія планы па будзь-якіх фарматах і фармальныя справаздачы. Пэўны (не ўвесь) аб’ём работ аплачваецца Фондам у выглядзе ганарараў (за падрыхтоўку ды арганізацыю правядзення пасяджэнняў ды за ўдзел у іх экспертаў), а Клуб укладае свае інтэлектуальныя, арганізацыйныя ды інфармацыйныя рэсурсы.
  2. Клуб сам плануе змястоўную дзейнасць, не ўзгадняючы гэта з Фондам.
  3. Фонд не прапануе сваіх замежных спецыялістаў у якасці судакладчыкаў, то бок на пасяджэннях выступаюць толькі айчынныя эксперты, запрошаныя Клубам.

Калі першы этап дзейнасці «Украінскага клуба» (з 2004 года) быў выключна кіеўскім, то ўжо гэты праект можна разглядаць як квазігрантавую дзейнасць другога агульнанацыянальнага этапа існавання «Украінскага клуба» (2006-2007). Яна была, у пэўнай ступені, паспяховай, паколькі спрычыніла крышталізацыю клубнага асяроддзя ў Львове, Адэсе, Харкаве, дзе яно ўжо і да таго часу існавала.

У той жа час, найбольш паспяховай была дзейнасць іншых клубаў, якія дзейнічаюць у Кіеве з 2003 года па сённяшні дзень і маюць выключна ўнутранае фінансаванне. Гэта ўжо згаданыя ў артыкуле «За кулісамі рэвалюцыі-2014» клубы: КДКД, FFF, «Украінскі рэвалюцыйны клуб»,«Украінскі рэспубліканскі клуб», «Клуб праваслаўных дыскусій»; рухі: Студрэспубліка ды ініцыятыўная група «Першага снежня»; сеткі: «Блогі «Украінскай праўды» і «Украінскі рэвалюцыйны клуб» вакол выдання «Хвиля».

Менавіта гэтыя структуры ды іх прадстаўнікі ўступалі ў сур’ёзную канкурэнцыю не толькі з грантаедскімі структурамі заходняга фінансавання, але і з грантаедскімі структурамі расійскага фінансавання.

Як гэта ні дзіўна і што моцна замоўчваецца ў самой Расіі, расійскія грантадаўцы ў дачыненні да Украіны застасоўвалі тыя ж самыя формы «развіцця грамадзянскай супольнасці», што і заходнія арганізацыі, але з прынцыпова іншай стратэгіяй. У артыкуле «За кулісамі рэвалюцыі-2014» прыводзіцца толькі адна такая прарасійская арганізацыя — клуб «Сковорода», але, на самой справе, прарасійскіх грамадскіх арганізацый было вельмі шмат, яны былі разгорнуты па ўсёй тэрыторыі Украіны. Гэта з’ява, менш аўтару знаёмая, яшчэ чакае свайго даследчыка.

Прычым фінансаваныя Расіяй арганізацыі «трэцяга сектара» мелі адрозненне ад такіх жа арганізацый з заходнім фінансаваннем:

  1. Тэматыка прарасійскіх грамадскіх арганізацый арыентавана на непасрэдную падтрымку праваслаўя, рускай мовы, пратэстаў супраць НАТА, стымуляванне шчыльных кантактаў Украіны ды Расіі аж да ўрастання ўкраінскай грамадзянскай супольнасці ў расійскую грамадзянскую супольнасць;
  2. У адрозненне ад заходніх структур — прынцыповае ігнараванне мясцовых клубаў, рухаў і сетак і іх самадзейнасці;
  3. Засыланне ў прарасійскія грамадскія структуры прафесійных прапагандыстаў ды агентаў з вайсковым досведам разам з арганізацыяй падрыхтоўкі да ўзброенага нападу на ўкраінскае грамадства (падрыхтоўка зброі, боепрыпасаў і г.д.);
  4. Калі празаходнія структуры «трэцяга сектара» пры сутыкненні з украінскімі структурамі «чацвёртага сектара» іх падтрымлівалі, па меншай меры, ідэалагічна, то прарасійскія структуры «трэцяга сектара» пры сутыкненні з украінскімі структурамі «чацвёртага сектара» ў лепшым выпадку ігнаравалі, а ў горшым — працавалі на знішчэнне.

Азіраючыся назад, можна зрабіць рэтраспектыўную выснову. Празаходнія грантадаўцы не рабілі рэвалюцыю-2014, бо не рыхтаваліся да яе, а іх прадстаўнікі не сталі асноўнымі арганізатарамі гэтых рэвалюцыйных падзей — яны толькі супрацоўнічалі з «чацвёртым сектарам», дзе, на самай справе, выспявала гэтая рэвалюцыя.

Прарасійскія грантадаўцы рабілі вайну, бо рыхтаваліся да яе, і іх прадстаўнікі сталі асноўнымі арганізатарамі вайны. Сутыкненне ўкраінскіх структур «чацвёртага сектара» з прарасійскімі структурамі «трэцяга сектара» апісаў у сваім інтэрв’ю баец «Азова» і былы ўдзельнік КДКД Ігар Гаркавенка.

То бок у выніку мы маем сінергетычны эфект ад супрацоўніцтва празаходніх структур «трэцяга сектара» са структурамі «чацвёртага сектара» і эфект паразы прарасійскіх структур «трэцяга сектара» ва Украіне падчас сутыкнення з рэальна баявым ужо сёння «чацвёртым сектарам».

Да падзей 2013-2014 гадоў ва Украіне існаваў свабодны трафік паміж «трэцім сектарам» ды «чацвёртым сектарам». Можна было назіраць пераход прадстаўнікоў з аднаго сектара ў іншы. Але агульны працэс быў усё ж такі накіраваны на рост «чацвёртага сектара» за кошт «трэцяга сектара». Як толькі прадстаўнік «трэцяга сектара» атрымліваў грамадскае прызнанне, ён пераходзіў у «чацвёрты сектар», самастойна выбіраючы формы самаарганізацыі і самастойна знаходзячы фінансаванне на сваю самадзейнасць.

То бок да рэвалюцыі-2014 існаваў шырокі працэс пераафармлення колішніх прадстаўнікоў «трэцяга сектара» ў прадстаўнікоў «чацвёртага сектара». Мустафа Найем, Сяргей Лешчанка, Святлана Залішчук паступова перайшлі з «трэцяга сектара» ў рухавыя і сеткавыя ўтварэнні «чацвёртага сектара». Вікторыя Сюмар, Ягор Собалеў і Ігар Луцэнка паступова адмовіліся ад працы ў структурах «трэцяга сектара» і перайшлі ў клубныя структуры ды стварылі сваю палітычную арганізацыю, якая значным чынам пазіцыянавалася як структура менавіта «чацвёртага сектара».

На момант пачатку падзей Еўрамайдана большасць яго актывістаў былі ўжо не з «трэцяга сектара», а з «чацвёртага сектара». Гэта азначае, што іх дзейнасць мела выразныя прыкметы самаарганізацыі, самадзейнасці і самафінансавання.

Асаблівасці і недахопы «чацвёртага сектара»

Такім чынам, на прыкладзе гэтых клубаў, рухаў і сетак давайце выразна пакажам адрозненні «чацвёртага сектара» ад «трэцяга сектара»:

1) Самарэфлексія і самавызначэнне ў самастойна пастаўленых цэлях, а не прыняцце вонкавых цэлей, па якіх трэба пісаць планы, справаздачы і г.д.;
2) Самаарганізацыя, а не арганізацыя праз нормы ды працэдуры, навязаныя звонку, хай нават дужа дэмакратычныя;
3) Самадзейнасць (вольны выбар форм дзейнасці праз сеткі, клубы, рухі), а не работа ў грамадзянскай супольнасці з наперад зададзенымі формамі дзейнасці;
4) Самафінансаванне ёсць унутранае, а не знешняе, акрамя фінансавання айчынным бізнесам;
5) Апора на сацыяльныя сеткі ў Інтэрнэце, якія слаба кантралююцца як дзяржавай, так і заходнімі ці расійскімі грантадаўцамі, у адрозненне ад структур «трэцяга сектара», якія прысутнічаюць у Інтэрнэце, але мізэрна мала прысутнічаюць у сацыяльных сетках;
6) Падтрымка легітымных, але нелегальных відаў адукацыі, у тым ліку экстрэмальных практык;
7) Стымуляванне ва ўмовах рэвалюцыі ды вайны валанцёрскай дзейнасці, якая пераадольвае недахопы дзяржавы, арыентуе дэзарыентаваны бізнес, кампенсуе малыя мажлівасці «трэцяга сектара».

У той жа час, перавагі «чацвёртага сектара» ў мірны час часткова ператвараюцца ў недахопы падчас рэвалюцыі ды вайны ў 2014 годзе:

  1. Цераз ушчыльненне часу змяншаецца актыўнасць у сферы рэфлексіі ды вольнага самавызначэння, ад чаго церпіць менавіта якасць сацыяльнага мыслення;
  2. Самаарганізацыя ўзмацняецца за кошт мэтавых груп (збор грошай на забеспячэнне вайны, на лекаванне параненых і г.д.), але агульная структура аслабляецца, паколькі шмат прадстаўнікоў «чацвёртага сектара» пераходзяць у палітычныя структуры дзяржавы, у вайсковыя структуры ды ў мэтавыя валанцёрскія структуры;
  3. Змяншаецца актыўнасць клубнай дзейнасці, занепадаюць рухі, сеткі пераходзяць у віртуальнае існаванне, самадзейнасць мілітарызуецця;
  4. Самафінансаванне пераарыентуецца, бо мясцовы бізнес вымушаны аддаваць грошы на вайну і выжыванне, а на «чацвёрты сектар» не застаецца сродкаў;
  5. Сацыяльная сетка становіцца дужа часта адзіным месцам камунікацыі, што зніжае яе якасць, бо такая якасць больш высокая пры непасрэднай камунікацыі;
  6. Экстрэмальныя практыкі спараджаюць спецыфічныя навыкі ды веды, але перашкаджаюць нармальным формах адукацыі;
  7. Валанцёрская дзейнасць з’яўляецца рызыкоўнай і можа знікаць па меры таго, як дзяржава, бізнес ці «трэці сектар» бяруць на сябе нейкія віды дзейнасці.

Абагульняючы цяперашнюю сітуацыю ў «чацвёртым сектары», можна сказаць, што ў цяперашнія бурныя рэвалюцыйна-ваенныя часы гэты сектар дужа прагматызаваўся, страціў здольнасць да вольнага выбару форм самадзейнасці і, што самае галоўнае, значна страціў самарэфлексіўнасць.

Такім чынам, падчас рэвалюцыі ды вайны сацыяльнае мысленне «чацвёртага сектара», дзе яно ўласна і фармавалася, становіцца менш вольным і менш маштабным.

У той жа час, рэвалюцыя ды вайна азначаюць неабходнасць трымаць доўгатэрміновую ды глабальную рамкі мыслення не менш сур’ёзна, чым да вайны ды рэвалюцыі.

Таму не трэба «чацвёрты сектар» атаясамліваць з «трэцім сектарам». Айчыннаму бізнесу трэба працягваць падтрымку менавіта «чацвёртага сектара».

Давайце не грэбаваць «чацвёртым сектарам», бо менавіта ён — ключ да асэнсавання сітуацыі ў краіне і да сапраўднага развіцця грамадзянскай супольнасці! Менавіта гэты сектар — аснова для здзяйснення рэвалюцыі, для перамогі ў вайне, для завяршэння люстрацыі, для рэальнага правядзення рэформ, для адбудовы і паслярэформеннага развіцця краіны!






Автор: Сяргей Дацюк

 
Рейтинг@Mail.ru